Новости
08.02. у суботу з ранку выпаў снег. Гэта падзея паспрыяла добраму настрою школьнікаў. Па плане ў 5-7 класах павінны былі праходзіць гульні на свежым паветры, і дзеці з задавальненнем прынялі ў іх удзел. Спачатку вучні гулялі ў снежкі і даганялкі, а калі надвро'е змянілася і снег амаль растаў, усе дружна перамясціліся ў спортзал. Там прайшло невялікае “спаборніцтва” паміж 6 і 7 класамі па баскетболу. Мерапрыемства дзецям вельмі спадабалася.
Сёння 8 лютага самыя спартыўныя, самыя хуткія і вясёлыя вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах пад назвай "Пасябруй са спортам". Яны з задавальненнем паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-пазнаваўчай віктарыне "Зоркі беларускага спорту". Затым свае дзверы для іх адчынілі трэнажорная і спартыўная залы. Завяршыўся спартыўны дзень у школе шахматным турнірам.
З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання 08.02.2020 года сярод вучняў 8 – 11 класаў была праведзена спартыўная квэст-гульня пад назвай “Нашчадкі Перамогі”. Дадзенае мерапрыемства было прысвечана 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў ВАВ.
Традиционно в первую субботу февраля, 01.02.2020 года, наша школа гостеприимно распахнула двери перед своими выпускниками разных лет.
У канцы 1993 года ў Рэспубліцы Беларусь было афіцыйна ўсталявана свята пад назвай «Дзень беларускай навукі», які штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.
30.01.2020 у Астраўцы прайшоў фінал раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2020”.
У меня растут года,
Будет и семнадцать.
Где работать мне тогда,
Чем заниматься?
(В. Маяковский)
Для вучняў 8-11 каласаў было праведзена мерампрыемства на тэму "Праца і прафесіі". Яно прайшло ў форме пытанняў і адказаў, дзе навучэнцы знаходзілі адказы на розныя пытанні па тэме.
23 студзеня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" ("ШАГ") адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Нінай Рыбік на тэму: "Ганаруся сваімі землякамі".
Раённы этап конкурсу праводзіцца да 10 лютага 2020 года, у дзвюх узроставых групах (1-3 і 4-6 класы).
Пад такой назвай прайшоў музейны ўрок для вучняў 5- 7-х класаў.
Пад такой назвай прайшла экскурсія для вучняў 5-х класаў нашай школы. Аб гісторыі ўзнікнення горада, будаўніцтве касцелаў і шмат іншага з гісторыі горада расказала дзецям настаўнік гісторыі Шлыковіч Галіна Мечыславаўна.
Навучэнцы 8 "А" класа разам з сваім класным кіраўніком Азацян Таццянай Станіславаўнай прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Папяровы бум" пад дэвізам "Здадзім макулатуру - захаваем дрэва". Па завяршэнні акцыіі ўсе ўдзельнікі абмяркавалі праведзенае мерапрыемства за кубкам кавы.
Рождественская пора полна семейных традиций, будь то угощения от Санты на северных оленях или просто украшение ёлки. Но как же всё-таки празднуют Рождество дети и родители в разных странах мира? Поэтому 06.01.2020 г. мы провели забавный путеводитель по самым рождественским традициям.
Каляды – галоўнае зімовае свята, якому нашы продкі надавалі вялікае значэнне. Іменна гэта свята служыла пачаткам сельскагаспадарчага года. Гэты язычніцкі звычай супадаў з хрысціянскім святам – Нараджэнне Хрыста. Пра традыцыі , звычаі і абрады,звязаныя з Калядамі сення ідаведаліся вучні 5-ых класаў падчас цікавага пазнавальна-забаўляльнага мерапрыемства “Каляды ў жыцці нашых продкаў”.
Цудоўнае надвор'е паспрыяла правядзенню гульняў на свежым паветры. "Зімовыя забавы" і без снегу... Але ж можна павадзіць карагод. Не забыліся і аб правілах бяспечных паводзін, іх нагадалі самі дзеці.
Да Новага года засталіся лічаныя гадзіны. Пакуль мамы і таты рыхтуюць святочны стол, дзеці задумаліся аб святочных упрыгожваннях для дома, аб віншавальных паштоўках і сувенірах. Можна купіць гатовыя варыянты ў магазіне, але куды лепш зрабіць арыгінальныя рэчы сваімі рукамі.
Вось і надышлі зімовыя канікулы. 30 снежня, вучні 3, 4 і 5 класаў класаў, пабывалі ў гасцях у Дзеда Мароза ў НДААЦ «Зубраня».
У чаканні навагодніх святаў сабраліся вучні 5”Б” класа на калядныя пасядзелкі з чаем і смачнай дамашняй выпячкай. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у вяселых конкурсах, танцах. Добры настрой, смех, радасць атрымаў кожны. А ў якасці падарунка кожны атрымаў святочнае фота ад Дзеда Мароза.
Новый год – это особенный праздник. Это надежда на чудо, возвращение в детство. Когда ты веришь в Деда Мороза. Когда у тебя вся жизнь впереди, и весь мир создан только для тебя! 31 декабря – день предчувствия Нового года. Есть в этом ожидании волшебства что-то сладостно волнующее, томительное и радостное.