Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Юлія Віктараўна Герасім - пераможца раённага этапу конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2020”.

Дата: 31 января 2020 в 10:37, Обновлено 31 января 2020 в 23:10
400 просмотров

30.01.2020 у Астраўцы прайшоў фінал раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2020”.

Конкурс "Настаўнік года" — гэта дэманстрацыя свайго прафесійнага майстэрства, творчасці, ініцыятывы, абаяння, камунікабельнасці, усіх тых ведаў, уменняў, якія набыў настаўнік падчас сваёй работы. За званне пераможцаў у розных намінацыях змагаліся 11 педагогаў. Яны прайшлі шэраг этапаў, а цяпер сустрэліся ў фінале, каб творча расказаць пра педагагічную дзейнасць. Настаўнік музыкі нашай установы Юлія Віктараўна Герасім, самая маладая з усіх канкурсантаў, годна прадставіла сістэму сваёй педагагічнай дзейнасці і стала абсалютнай пераможцай у намінацыі "Музыка, выяўленчае мастацтва, мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе". Жадаем Юліі Віктараўне поспехаў на абласным этапе!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.