Зыходзячы з пазначаных праблем, асноўнай мэтай установы на 2018-2019 н.г. стане забеспячэнне стабільных вынікаў адукацыйнага працэсу праз прымяненне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці, бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню і педагагічнага майстэрства педагогаў праз рашэнне наступных задач:
1. прадоўжыць работу па павышэнні якасці адукацыйнага працэсу, якасці работы з навучэнцамі з павышанай матывацыяй да навучання шляхам арганізацыі эфектыўнай дапрофільнай падрыхтоўкі, павышэння выніковасці ўдзелу ў алімпіядах, інтэлектуальных конкурсах рознага ўзроўню, мэтанакіраванага выкарыстання педагогамі сучасных інфармацыйных тэхналогій, дыстанцыйнага навучання;
2. павышаць эфектыўнасць дзейнасці педагагічнага калектыву па павышэнню іх прафесійнага ўзроўню на аснове кампетэнтнаснага падыходу, бесперапыннай самаадукацыі, ўкаранення ў практыку ІКТ праз выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў па прадметах для павышэння якасці адукацыі навучэнцаў;
3. выхоўваць у вучняў цікавасць да розных відаў дзейнасці, развіваць прафесійную арыентацыю праз правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень;
4. актывізаваць работу па фарміраванні станоўчых якасцей асобы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу праз укараненне эфектыўных формаў арганізацыі выхаваўчага працэсу, уключэнне ў дзейнасць дзіцячых фарміраванняў, арганізацыю вольнага часу;
5. павялічыць якасць сацыяльнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;
6. удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы з мэтай павышэння якасці адукацыі.