На вясенніх канікулах адбылася даўгачаканая экскурсія ў Магілёўскую і Гомельскую вобласці пад дэвізам “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Асобна хочацца выдзеліць прыпынак у Жлобінскім раёне, дакладней – у н.п. Чырвоны Бераг.
У жыцці кожнага народа ёсць падзеі, якія немагчыма забыць. Вялікая Айчынная вайна заставіла глыбокі след у людскіх сэрцах. Мемарыялы па ўсёй рэспубліцы не даюць нам забыць аб тым, што пакінула нам вайна, прызываюць нас да вечнай памяці пра людзей, якія загінулі ў барацьбе з акупантамі.
Светлое поле и солнечный круг.
Здесь души детей витают вокруг…
Детский концлагерь прямо в саду –
Я вижу это как наяву…
28 чэрвеня 2007 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяла “Помнік дзецям, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.” у н.п. Чырвоны Бераг. Мемарыял спраектаваны творчай групай пад кіраўніцтвам заслужанага архітэктара Беларусі Леаніда Мендзялеевіча Левіна (ён жа з’яўляецца галоўным архітэктарам МК “Хатынь”)
Помнік рэспубліканскага значэння ўстаноўлены ў яблыневым садзе вёскі Чырвоны Бераг. Менавіта ў гэтай вёсцы знаходзіўся адзін з найкрупнейшых дзіцячых донарскіх канцлагероў. У ім ўтрымлівалі дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў, якіх насільна забіралі ў бацькоў у Жлобінскім, Рагачоўскім, Добрушскім і іншых раёнах. У дзяцей бралі кроў для нямецкіх салдат і афіцэраў, а тых, хто заставаўся жывым, адпраўлялі ў Германію. Але выжылі нямногія.
Мемарыял адкрывае скульптура кволай дзяўчынкі-падлетка з паднятымі ўверсе рукамі.
Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца “Плошча Сонца”. “Прамені-алеі” расходзяцца па ўсяму яблыневаму саду. Адзін з прамянёў – “Прамень памяці” (чорнага колеру), з’яўляецца галоўным уваходам у мемарыял. Чорны прамень праходзіць праз“Мёртвы клас”, у якім, нажаль, ніколі не загучаць вясёлыя дзіцячыя галасы
У класе знаходзяцца сімвалічныя белыя парты, настаўніцкі стол і школьная дошка. На ёй – прадсмяротнае пісьмо 15-гадовай дзяўчынкі Каці Сусанінай свайму бацьку з фашысцкай няволі. Яно не дайшло да адрасата. “…Завещаю папа! Отомсти за маму и за меня! Твоя дочь Катя Сусанина. 12 марта 1943 года”.На зваротная старане класнай дошкі - карта Беларусі, дзе пазначаны яшчэ 16 канцлагероў, у якіх таксама утрымлівалі дзяцей.
За школьнай дошкай размешчана самая светлая і яркая частка мемарыяла – “Плошча Сонца”. У цэнтры плошчы знаходзіцца “Белы паруснік”, які з’яшляецца сімвалам дзіцячых мараў, якія не наканавана было збыцца . за паруснікам размяшчаюцца 24 мальберты з дзіцячымі малюнкамі.
Минуло много, много лет.
На солнце так же тает снег,
Бегут ручьи, смеются дети –
Какое счастье жить на свете!
Любить, смеяться, улыбаться
И просто жизнью наслаждаться…
Живые, вы всегда в ответе
За мир и солнце на планете.