Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Парадак прыёму ў агульнаадукацыйную ўстанову

Дата: 31 августа 2015 в 00:22, Обновлено 6 октября 2016 в 15:26
Автор: Кривец В. Н.

Парадак прыёму, пераводу і адлічэнні вучняў

 

1. Прыём у Школу ажыццяўляецца без правядзення ўступных выпрабаванняў з шасці гадоў або больш позняга ўзросту на падставе заключэння медыка-псіхолага-педагагічнай камісіі і са згоды бацькоў.

2. У Школу мае права звярнуцца за атрыманнем адукацыі кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь.

3. Прыём дзіцяці ў Школу у парадку пераводу з іншых агульнаадукацыйных устаноў для навучання ў адпаведным класе на I і II, III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.

Для залічэння ў Школу ў парадку пераводу законныя прадстаўнікі вучня разам з заявай на імя дырэктара школы прадстаўляюць наступныя дакументы:

• асабістая справа вучня;

• даведку аб стане здароўя дзіцяці;

• медыцынскую карту.

Рашэнне аб залічэнні вучня ў Школу ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам дырэктара школы не пазней за 3 дзён з дня падачы заявы і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў вучня.

4. Прыём у Школу для навучання ў адпаведны клас на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы на імя дырэктара школы і наступных дакументаў:

• пасведчання аб агульнай базавай адукацыі; 

• даведку аб паспяховасці, даведку аб навучанні (акадэмічнай даведкі) – для асоб, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

• даведку аб стане здароўя дзіцяці, медыцынскай карты.

Рашэнне аб залічэнні для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам дырэктара школы не пазней за 31 жніўня, а для асоб, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, – не пазней за 3 дзён з дня падачы заявы , і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.

5. Залічэнне вучняў у групы падоўжанага дня і іх адлічэнне з груп падоўжанага дня афармляецца загадам дырэктара Школы на падставе заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

7. Школа не мае права перашкаджаць пераводу навучэнцаў у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы.

8. Навучэнцы пераводзяцца ў наступны клас рашэннем педагагічнага савета Школы ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы, якiя закончылi пачатковую школу і атрымалі агульную пачатковую адукацыю, працягваюць навучанне і выхаванне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.