Музейны урок
12.11. 2015.
Тэма. Лён у жыцці нашых продкаў і прылады працы для яго апрацоўкі
Мэта. Фарміраванне гістарычнай памяці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму.
Удзельнікі: вучні 2б, 4а класаў
Месца правядзенняі абсталяванне: музей, экспанаты, прызначаныя для апрацоўкі ільну ў хатніх умовах.
Уступнае слова кіраўніка музея:
Сёння мы зноў запрасілі вас ў музей. Але сёння ў нас не проста экскурсія ў музеі, а ўрок. І як на кожным уроку, перш за ўсё мы пазнаёмімся з тэмай уроку. А, можа, вы самі паспрабуеце яе сфармуляваць, гледзячы на тыя экспанаты, якія мы выставілі на стале. Што гэта такое? А што іх аб’ядноўвае? Ну, мы так і думалі, што вам будзе складана гэта зрабіць самастойна, бо рэчы ж незвычайныя, іх толькі ў музеі ўбачыць можна. Таму зараз паслухайце, як гучыць тэма нашага ўрока: Лён у жыцці нашых продкаў і прылады працы для яго апрацоўкі. А для чаго нам гэта патрэбна ведаць, вы даведаецеся на працягу ўрока.
І тут я перадаю слова экскурсаводам школьнага музея.