Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Ашмянская вандроўка”

Дата: 15 февраля 2020 в 12:20, Обновлено 16 февраля 2020 в 14:41
331 просмотр

Ашмяншчына – цудоўны і непаўторны край, багаты гістарычным і археалагічным мінулым, край, які памятае многіх знакамітых асоб. Іменна гэта і падштурхнула вучняў 5-ых класаў нашай школы адправіцца на экскурсію ў Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча.

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча заснаваны 27.09.1952 г. Музей захоўвае прадметы археалогіі  і  нумізматыкі, асабістыя рэчы  ашмянцаў  і  прадметы народнага  побыту, вырабы  майстроў-умельцаў  і дакументы,  зброю  і фатаграфіі, чучалы і муляжы, кнігі і іншыя рэчы.              

Пра багаты і разнастайны свет прыроды Ашмянскага раёна даведаліся вучні ў зале “Свет прыроды”. Легенду аб узнікненні Ашмян пачулі ў зале “Ашмяны ад старажытнасці да XXI  стагоддзя”.

Здзейснілі віртуальнае падарожжа па славутых  мястэчках  Ашмянскага раёна: Мураваная Ашмянка, Баруны, Гальшаны і Жупраны ў зале  “Славутыя мясціны Ашмяншчыны”.

Падарожжа па Ашмяншчыне перарываецца цёмна-шэрай паласой вайны. Пра боль трагедыі і  радасць Перамогі   мы даведаліся ў зале «Старонкі гісторыі краю ў ХХ ст.» Лагічнае завяршэнне гэтай залы - мемарыяльны куток Францішка  Багушэвіча.

Мы ўпэўніліся: Ашмянскі край мае багатую гістарычную спадчыну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.