Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З АБЖ сябруем - перамогу святкуем!

Дата: 16 февраля 2019 в 23:48, Обновлено 18 февраля 2019 в 09:25
507 просмотров

16 лютага прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды "Школа бяспекі-2019" сярод вучняў агульнаадукацыйных устаноў раёна.

Удзел у конкурсе прынялі 11 навучэнцаў нашай установы: Валерыя Казлоўская, 3 "Б" клас (настаўнік Я.А.Дарашкевіч), Паліна Тарашкевіч, Ягор Вішнеўскі, 3 "А" клас (настаўнік М.Э.Барысевіч), Вікторыя Мілешка, Дар'я Статкевіч, 4 "А" клас, Мікалай Лакомы, 5 клас, Маргуж Арцём, 8 "А" клас,  Вікторыя Валэйка, 8 "Б" клас (настаўнік Ж.Л.Янцэвіч), Ангеліна Азацян, 9 "Б" клас, Наталля Свіла, Дар'я Лукша, 9 "А" клас (настаўнік С.А.Савіцкі). Кожнаму ўдзельніку ў першым этапе алімпіяды прапаноўвалася за досыць абмежаваны час (30 хвілін) адказаць на 50 тэставых пытанняў. Заданні мелі ў асноўным навучальны накірунак і патрабавалі ад канкурсантаў адпаведных ведаў, а яшчэ кемлівасці, знаходлівасці. Вуснае выказванне “Я раскажу вам аб тым....”, якое ўдзельнікі рыхтавалі ў якасці дамашняга задання, патрабавала раскрыцця тэмы, лагічнасці выступлення, аратарскага майстэрства. Па выніках усіх этапаў юныя знаўцы бяспекі жыццядзейнасці нашай установы былі самымі эрудзіраванымі, самымі артыстычнымі, самымі кемлівымі! Малайцы!!! Ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы Вікторыя Мілешка стала ўладальніцай дыплома ІІ ступені, Дар'я Статкевіч - ІІІ ступені. Абсалютную перамогу ў катэгорыі 5-8 класы святкавала Вікторыя Валэйка - дыплом І ступені, дыплом ІІІ ступені ў дадзенай катэгорыі атрымаў Мікалай Лакомы. Сярод навучэнцаў 9-11 класаў дыплом ІІ ступені ў Наталлі Свіла, ІІІ ступені - ў Дар'і Лукша. Пераможцы - Вікторыя Мілешка, Вікторыя Валэйка, Наталля Свіла - будуць абараняць гонар Астравецкага раёна на абласным конкурсе. Пажадаем ім поспехаў! 

P.S. Асабістая ўдзячнасць Марыне Генрыхаўне Шаблоўскай і Святлане Станіславаўне Пілецкай за творчы падыход у падрыхтоўцы вуснага выступлення!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.