Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Твае першыя фінансы

Дата: 24 ноября 2018 в 14:24, Обновлено 28 ноября 2018 в 20:55
529 просмотров

Белаграпрамбанк вось ужо чацвёрты год падымае фінансавую граматнасць дзяцей Гудагайскай сярэдняй школы ў рамках праекта "Твае першыя фінансы".

Навучэнцы 5 класа атрымалі кнігі "Твае першыя фінансы", дзякуючы якім яны пазнаёмяцца з гісторыяй з'яўлення грошай, як правільна карыстацца грашамі, што такое банкаўская плацёжная карта, уклад, крэдыт і г.д. Усё гэта прадстаўлена ў форме казак з ілюстрацыямі. Галоўныя героі, Алесік і Стэфка, вельмі проста і даступна для дзяцей на сваім прыкладзе вучаць навучэнцаў фінансавай граматнасці. Няхай жа гэта дасць дзецям пэўныя веды і ўпэўненасць, што пры карыстанні сваімі першымі фінансамі яны не памыляцца. А праверыць свае веды навучэнцы могуць у алімпіядзе па фінансавай граматнасці, якая штогод праходзіць у нашым раёне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.