Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс лідараў “СуперТройка”

Дата: 23 марта 2019 в 17:18, Обновлено 26 марта 2019 в 14:07
737 просмотров

Актывісты піянерскай дружыны імя А.Кашавога спаборнічалі ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “СуперТройка”.

Конкурс прайшоў пад знакам трох юбілейных дат, якія сёлета будзе святкаваць наша краіна і раён: выступленні ўдзельнікі прымеркавалі да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэння Гродзенскай вобласці.

За пуцёўку ў паўфінал спаборнічалі трыа ў складзе важаты-піянер-акцябронак з шасці піянерскіх дружын. Ад нашай школы выступалі Валерыя Шлыковіч, Яна Алёкса і Марына Генрыхаўна Шаблоўская.

Удзельнікі дадалі ў скарбонку перамог Дыплом 3 ступені.

Пераможцы “СуперТройкі” ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі і падарункамі РА РГА “Белая Русь”.

- Мне было прыемна правесці час разам з вамі, паслухаць і паглядзець на вашу грамадскую работу, - падводзячы вынікі конкурсу, звярнулася да лідараў адна з членаў журы, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь”, Ірына Фёдараўна Раткевіч. - Вы шмат робіце карысных спраў, у вас столькі цікавых ідэй! За вамі будучае нашай краіны,  і па ўсім бачна, што ў нас расце добрая змена. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.