Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень Канстытуцыі

Дата: 15 марта 2019 в 13:11, Обновлено 18 марта 2019 в 15:28
478 просмотров

15 сакавіка вучні нашай школы ўдзельнічалі ў святочным мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі, якое праходзіла ў раённым выканаўчым камітэце.

Ганаровая місія атрымаць пашпарт і памятныя падарункі  ў рамках акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” выпала Валэйка Вікторыі  з 8 “Б” класа і Ярашэвічу  Аляксандру, вучню 8 “А” класа.

З дзяржаўным святам моладзь Астравеччыны павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Свіла, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчанок, начальнік РАУС Дзмітрый Місюк.

   – Ад імя ўсіх рабят, якія атрымалі пашпарт, дзякую за высокі давер, аказаны нам у гэты святочны дзень. Мы разумеем, што ад нашага пакалення залежыць будучыня нашай краіны, таму абяцаем сваёй працай, вучобай і ўчынкамі праслаўляць родны край, умацоўваць яго аўтарытэт і помніць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць, – падзякавала гасцей мерапрыемства Вікторыя Валэйка.

    Акрамя таго дзесяць актывістаў нашай школы папоўнілі рады раённай арганізацыі БРСМ – з важнай падзеяй іх павіншавала першы сакратар райкама Віялета  Аляксеявец.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.