Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прысяга на вернасць Радзіме

Дата: 23 февраля 2019 в 13:21, Обновлено 16 марта 2019 в 10:26
453 просмотра

Ваенна-патрыятычныя класы існуюць у Гудагайскай сярэдняй школе з 2008 года. Менавіта тады пры падтрымцы Смаргонскай пагранічнай групы і аддзела пагранічнай службы “Гудагай” быў адкрыты першы ваенна-патрыятычны клас.

Ужо шосты раз за гэтыя гады ў сценах школы прагучалі словы прысягі на вернасць Радзіме. 16 навучэнцаў 10 класа ў форме пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь урачыста чыталі словы прысягі і атрымлівалі пасведчанне вучня ваенна-патрыятычнага класа. Адчаканеныя крокі, упэўнены голас кожнага кадэта і вымаўленне традыцыйнага і такога важнага “Служу Рэспубліцы Беларусь!” застанецца ў памяці назаўсёды. Павіншаваць кадэтаў прыйшло шмат ганаровых гасцей. Намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла падкрэсліў, што аб’яднаныя адной мэтай, навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа значна адрозніваюцца ад іншых вучняў стаўленнем да вучобы, дысцыплінаванасцю, актыўнай жыццёвай пазіцыяй.  Гледзячы на іх нават без формы, кожны павінен разумець: гэта кадэт. Намеснік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па ідэалагічнай рабоце Мікалай Яўгенавіч Бельскіх перадаў віншавальнае слова начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Максіма Віктаравіча Бутранца і адзначыў, што стварэнне ваенна-патрыятычнага класа — гэта вельмі цікавая, займальная і неабходная форма работы, бо разам з тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі юнакі і дзяўчаты атрымліваюць магчымасць прафесійнага самавызначэння. Сертыфікат на экскурсійную паездку па Рэспубліцы Беларусь уручыла кадэтам старшыня раённага аб’яднання “Белая Русь” Ірына Фёдараўна Раткевіч.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.