Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мілько Дар'я - пераможца маладзёжнага інтэрнэт-конкурсу "# Победа75"

Дата: 15 мая 2020 в 12:54, Обновлено 25 мая 2020 в 09:07
597 просмотров

Беларуска-Расійскі універсітэт (г.Магілёў) праводзіў адкрыты маладзёжны інтэрнэт-конкурс "# Победа75", прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дадзены конкурс праводзіўся ўпершыню і меў анлайн-фармат. Конкурс праходзіў у трох намінацыях: "ПЕСНЯПЕРАМОГА», «ФОТАПЕРАМОГА» і «ВЕРШЫПЕРАМОГА». Свае творчыя работы даслалі як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы з Хургады, Масквы, Бранска, Брэста, Магілёва, Гродна. Актыўны ўдзел у дадзеным конкурсе прынялі і навучэнцы нашай школы. І не толькі прынялі ўдзел, а перамаглі! Мілько Дар'я, вучаніца 9а класа, стала пераможцай у намінацыі «ВЕРШЫПЕРАМОГА». Дыплом ІІІ ступені сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў - заслужаная перамога! Увасобіць творчую ідэю і прывесці Дар'ю да перамогі дапамаглі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Аляксандраўна Ярмаковіч і інжынер-праграміст, наш выдатны кіна-і відэааператар Юрый Іванавіч Шыхаўцоў. Малайцы!

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="470" src="https://www.youtube.com/embed/tEDzXzcgCaE" width="820"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.