Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акцыя "Тыдзень лесу"

Дата: 8 апреля 2020 в 15:38, Обновлено 9 апреля 2020 в 15:57
385 просмотров

Штогод прадстаўнікі нашай школы прымаюць удзел у акцыях, прысвечаных аднаўленню лесу, пашкоджанага ў выніку прыродных стыхій альбо масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў. Не стала выключэннем і цяперашняя рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу", прысвечаная 75 гадавіне Вялікай Перамогі.

Нашы навучэнцы  і настаўнікі  ўжо не навічкі ў справе захавання прыродных рэсурсаў. У рамках акцыі  ў Палушскім лясніцтве было засаджана новымі ляснымі культурамі тры гектары будучага лесу. Амаль на 21 тысячу маленькіх соснаў і бярозак стала больш  дзякуючы нашай дапамозе!

Пасадзіць дрэва проста - усяго за адзін дзень кожны можа даць жыццё некалькім сотням саджанцаў.

Працавалі парамі - адзін мячом Колесава (клінаватая мадыфікацыя рыдлёўкі) прарабляе ў мяккай пясчанай глебе лунку, другі змяшчае туды высадак. Нам даверылі высаджваць сосны і бярозы. Гэтыя пароды самыя прыстасаваныя да нашага клімату і выдатна прыжываюцца. Для нашай работы былі падрыхтаваныя разоры і саджанцы соснаў з закрытай каранёвай сістэмай, якія беражліва выгадоўваліся ў гадавальніку. Як распавёў памочнік ляснічага, гэтыя гнуткія сцеблы з мяккімі іголкамі выкапалі з гадавальніка, звязалі ў пучкі і захоўвалі  да высадкі ў адкрыты грунт.

Пасля раздачы маленечкіх саджанцаў праца закіпела. У крохатрным саджанцы сасны цяжка ўбачыць магутнае высокае дрэва, але пад уздзеяннем вялікай сілы прыроды дзіўнае ператварэнне ўжо пачыналася. Дзеці з захапленнем «адчытваліся» адзін перад адным, колькі соснаў і бяроз кожны з іх пасадзіў. Па  тварах удзельнікаў было бачна, што яны атрымліваюць вялікае задавальненне ад гэтага карыснага занятку. Дружная кампанія, чыстае паветра, спевы птушак, выдатная сонечнае надвор'е і ўсведамленне таго, што праз дзясятак гадоў можна будзе пабываць у гэтых месцах і пагуляць па «свайму» лесе надавалі дзецям сіл.

Хочацца спадзявацца, што ў дзяцей не вычарпаецца жаданне клапаціцца і берагчы наша нацыянальнае багацце. І калі пакідаць памяць пра сябе, то лепш пасадзіць маладое дрэўца, чым паставіць надпіс на кары дарослага.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.