Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Родны край”

Дата: 21 марта 2020 в 11:26, Обновлено 21 марта 2020 в 11:30
368 просмотров

З мэтай вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў 21.03.2020 года сярод вучняў 8 – 11 класаў была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня пад назвай “Родны край”.

Вучні былі размеркаваны на дзве каманды: “Максімум” і “Эрудыты”. Кожнай камандзе на мультымедыйнай дошцы былі прапанаваны розныя намінацыі і адпаведныя пытанні з азначанай колькасцю балаў. Рабяты павінны былі паказаць свае веды ў такіх намінацыях, як “Зямля пад белымі крыламі”, “Каменны летапіс”, “Крок у будучыню”, “Культурная спадчына” і іншыя. У канцы гульні былі падведзены вынікі, каманда-пераможцаў атрымала дыплом. Але пераможаных не засталося, бо кожны з вучняў атрымаў новыя веды, адкрыў для сябе духоўныя скарбы роднай краіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.