Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа педагагічнага лідара

Дата: 13 февраля 2020 в 11:39, Обновлено 13 февраля 2020 в 12:01
444 просмотра

11-12 лютага 2020 года на базе Гродзенскага інстытута развіцця адукацыі адбылася другая сесія другога склікання Школы педагагічнага лідара, у склад якой увайшла і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гражына Альбертаўна Шоцік.

Ужо на самым пачатку на плённую і прадуктыўную работу натхнілі прывітальныя словы і пажаданні ўдзельнікам Школы начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслана Юр’евіча Абрамчыка. На працягу двух дзён “лідары” сталі ўдзельнікамі  трэнінгаў, коуч-семінараў, інтэрактыўных практыкумаў, круглых сталоў, дзе абмяркоўваліся пытанні развіцця камунікатыўных уменняў кіраўніка, спосабы матывацыі калектыву, самамэнэджменту ў дзейнасці, самарэалізацыі асобы кіраўніка ўстановы. Увесь час слухачоў суправаджалі  куратары Школы Наталля Леанідаўна Сачэўка і Юлія Чаславаўна Міленкевіч. Атрыманая карысная інфармацыя падчас мерапрыемства дазволіць яшчэ больш развіць кампетэнцыі намесніка дырэктара.

  

Інфармацыя аб рабоце Школы педагагічнага лідара ТУТ>>> 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.