Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“ Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі ”

Дата: 12 декабря 2019 в 09:01
339 просмотров

Пад такой назвай 5-6 снежня 2019 года ў Гродна прайшлі VІIІ Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні. Арганізатарамі чытанняў выступалі Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, ДУА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», Беларуская праваслаўная царква Гродзенскай дыяцэзіі, ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», ДУК "Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі».

Пачаліся Каложскія чытанні з пленарнага пасяджэння, якое адбылося ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я.Купалы. На  ўрачыстым адкрыцці  чытанняў выступіла рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Святлана Антонаўна Сяргейка.

На працягу двух дзён працы чытанні разгарнуліся на дыскусійных пляцоўках, секцыях, за круглымі сталамі ва ўстановах адукацыі горада Гродна.    

У рабоце секцыі “Лёс педагогаў і святароў маей малой радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны”,  якая працавала пры нядзельнай школе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, выступіла і вучаніца 10 класа ДУА “Гудагайская сярэдняя школа” Янкоўская Аляксандра.

У сваім выступленні яна расказала пра  лёс педагогаў, якія ў гады вайны прымалі актыўны ўдзел у партызанскім руху.     Варта адзначыць, што непадробную цікавасць у членаў камісіі выклікаў аповед пра лёс юнай разведчыцы Лідзіі  Ларыёнавай (Лянкевіч).  Лідзіі было чатырнаццаць,  калі немцы арыштавалі маму са сувязь з партызанамі. Маму растралялі, а Лідзія паклялася, што будзе помсціць за яе. Так яна стала разведчыцай у партызанскім атрадзе. Рызыкуючы сваім жыццём дабывала каштоўныя звесткі пра немцаў. Дзякуючы гераізму дзяўчынкі было  знішчана шмат нямецкай тэхнікі, складоў са зброяй, жывой сілы. Яна помсціла за маму…

Сваё пасляваеннае жыццё Лідзія Лянкевіч прысвяціла выхаванню траіх дзяцей  і  педагагічнай прафесіі ў Астравецкім раёне.

 Спаўна ўсвядоміць каштоўнасць міру, можна толькі слухаючы або чытаючы ўспаміны ўдзельнікаў вайны. Вайна не ведае ні міласці, ні справядлівасці. Гэта страшнае выпрабаванне.  Мы не маем права  забыць той жах, які перажылі нашы дзяды і прадзеды.

Каложскія  адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні, якія праводзяцца  ў восьмы раз, садзейнічаюць развіццю гістарычнай памяці ў падрастаючага пакалення, выхоўваюць павагу да гераічнага подзвіга  нашых продкаў.   

Па выніках  работы секцыі  праект  Янкоўскай  Аляксандры   адзначаны Дыпломам 1 ступені.

Настаўнік  гісторыі  ДУА “Гудагайская сярэдняя школа”

Галіна  Мечыславаўна  Шлыковіч

Янкоўская Аляксандра

вучаніца 10 класа ДУА “Гудагайская сярэдняя школа”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.