Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Новая функция "Пропуски"
Голосование
Удобно ли, на Ваш взгляд, расположена информация на сайте?
Всего 115 человек
Голосование
Основная цель посещения сайта?
Всего 99 человек
Голосование
Как часто Вы посещаете сайт?
Всего 107 человек

Метадычная работа з настаўнікамі-прадметнікамі

Дата: 17 октября 2017 в 14:06, Обновлено 18 октября 2017 в 13:28
161 просмотр

Традыцыйна метадычная работа прадугледжвае павышэнне прафесійнага ўзроўню педагога сродкамі нарошчвання аб’ёма ведаў аб новых тэхналогіях, метадах, прыёмах і выпрацоўкі ўменняў за кошт капіравання іх у сваёй дзейнасці. Аднак, улічваючы сучасныя патрабаванні да адукацыі і метадычнай работы ў цэлым, сёння вызначаюцца новыя мэты і задачы, фарміруецца новая мадэль метадычнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі.

Менавіта ў такім ключы прайшоў сёння на базе нашай школы "круглы стол", асноўнай мэтай якога было выяўленне ідэй і меркаванняў намеснікаў дырэктара па абмяркоўваемай праблеме, выпрацоўка адзінага падыходу да састаўлення плана метадычнай работы з настаўнікамі.

І хоць мерапрыемства праходзіла ў фармаце метадычнага дыялогу, увага гасцей форуму была прыкавана, перш за ўсё, да персанальнага досведу калегаў, якія маюць істотны стаж як непасрэдна педагагічнай, так і кіруючай работы ў сістэме адукацыі.

Выступленні В.А. Трэйгіс - загадчыка раённага метадычнага кабінета, Ж.Л. Янцэвіч - намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, Г.А. Шоцык - намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце і Н.А. Хадоркінай - кіраўніка МА настаўнікаў гуманітарных навук, сталі тымі адпраўнымі кропкамі, на базе якіх і адбыўся прадуктыўны дыялог спецыялістаў, аснову дзейнасці якіх складае арганізацыя адукацыйнага працэсу ў давераных ўстановах адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.